Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.11.2021

Дваццаць пяць падцягванняў (+відэа)

Службе па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Рэспублікі Беларусь у кастрычніку споўнілася 25 гадоў. Да гэтай даты Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь запусціла чэлендж #мыпротивнаркотиков, накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і фарміраванне ўстойлівай сістэмы жыццёвых каштоўнасцей. Удзельнікам прапаноўвалася стварыць відэаролік і размясціць яго ў сацыяльнай сетцы Instagram (@press_mvd by). У ініцыятыву ўключыліся многія людзі. Сярод іх і Ілона Гончава. Дзяўчынка ў гонар 25-годдзя з дня ўтварэння службы падцягнулася 25 разоў! Ілоне 9 гадоў, яна вучыцца ў чацвёртым класе СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы. Спартыўная і ўпартая, нягледзячы на юны ўзрост, умее ставіць перад сабой мэты і дабівацца іх. Ілоне Гончавай дастаўся прыз глядацкіх сімпатый, за што атрымала салодкі падарунак, блакнот і дыплом. Парадавалася за дзяўчынку і педагог-арганізатар школы Наталля Крыштофік, якая прапанавала Ілоне паўдзельнічаць у чэленджы.  Марына ЯНЮК